ЭКСКУРСІЯ Ў КАЛОЖСКУЮ ЦАРКВУ

26.09.2023

Навучэнцы 10 класа наведалі Каложскую царкву г. Гродна. Падчас пазнавальнай экскурсіі навучэнцы даведаліся аб гісторыі Каложы - унікальным помніку старажытнага дойлідства XXII стагоддзя, аб асаблівасцях святкавання хрысціянскіх свят. Юнакоў уразіў від з назіральнай пляцоўкі храма на Замкавую гару і раку Нёман. 

Асаблівае ўражанне ва ўсіх пакінула галоўная святыня храма - Каложская ікона Божай Маці, гісторыя яе з'яўлення, знікнення і здабыцця зноў. Многія навучэнцы ўпершыню ўбачылі і даведаліся пра гісторыю Каложскага абраза Божай Маці.

Напрыканцы экскурсіі навучэнцы наведалі ўсталяваныя каля царквы памятныя камяні: камень Давіду Гарадзенскаму і камень "Пагоня на Грунвальд".

Выказваем падзяку настаяцелю храма протаіерэю Аляксандру Балоннікаву за прадстаўленую магчымасць наведаць храм і за займальную экскурсію.

поделиться в: