Рэспубліканская дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў "Афганістан у лёсе нашых землякоў"

15.02.2024

Рэспубліканская дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў "Афганістан у лёсе нашых землякоў" праводзіцца ва ўстановах адукацыі краіны ў перыяд з 15 па 24 лютага 2024 года і прысвечана 35-годдзю з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

У рамках дэкады ва ўстанове адукацыі плануецца правядзенне шэрагу інфармацыйна-асветніцкіх мерапрыемстваў, накіраваных на прасоўванне ідэй захавання міру і памяці аб воінах-інтэрнацыяналістах, сярод якіх правядзенне: адзінага дня памяці (15 лютага); мітынга ля помнiка; сустрэч з воінамі-інтэрнацыяналістамі, іх роднымі і блізкімі, запіс іх успамінаў; інфармацыйных гадзін і ўрокаў мужнасці; конкурсаў дзіцячай творчасці; тэматычных выставак фатаграфій; акцый "Абеліск"; спартыўных мерапрыемстваў.

поделиться в: